Прэстыжная прэмія - Нобелеўская

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу "Прэстыжная прэмія - Нобелеўская", якая экспануецца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вучэбны корпус №3, аўд. 3221).

Альфрэд Бернхард Нобель - удачлівы бізнэсмэн, таленавіты вынаходнік, падарожнік, дабрадзей. Амаль усё, што меў ён завяшчаў тым, «хто на працягу папярэдняга года зрабіў навуковыя адкрыцці, якія прынясуць самую вялікую карысць чалавецтву ...».

На выставе прадстаўлены мастацкія творы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры розных гадоў. Кнігі гэтых пісьменнікаў даўно ўвайшлі ў школьныя і ўніверсітэцкія праграмы, яны аказалі і да гэтага часу аказваюць наймагутны ўплыў не толькі на культуру, але і на палітычнае і грамадскае жыццё многіх краін. Нобелеўская прэмія па літаратуры - самая прэстыжная ў свеце. Яе прагнуць атрымаць пісьменнікі і паэты з усяго свету. Успомнім усіх, хто атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры і перачытаем іх кнігі.

Жадаем Вам прыемнага чытання!

​​​​​​​