Зіма - чароўная пара года

Хочаце даведацца пра асаблівасці зімовай рыбалкі? Ці як ўвасобіць зімовую казку ў інтэр'еры? Запазычыць веды ў галіне кліматалогіі і метэаралогіі? Ці яшчэ раз паглыбіцца ў гісторыю зімовых святаў?

Тады вам неабходна зазірнуць у чытальную залу бібліятэкі навучальнага корпуса № 3, дзе размясцілася на двух выставачных стэлажах кніжна-ілюстрацыйная выстава "Зімовыя эцюды". На ёй вы знойдзеце цікавую інфармацыю пра асаблівасці зімовага перыяду, аб зімовых святах, пра розныя віды зімовага спорту і зімовых захапленнях. Нам невымоўна пашанцавала, што ў першых чыслах снежня мы змаглі сузіраць зімовыя краявіды. Больш за палову насельніцтва планеты ніколі не бачылі сапраўднага снегу - галоўнага атрыбута зімы. Мабыць, гэтым людзям складаней за ўсё прадставіць, як літаральна за адну ноч увесь навакольны свет становіцца чароўна беласнежным. Так і хочацца падоўжыць гэтую зімовую казку хоць бы да навагодніх і калядных святаў.

Запрашаем!

​​​​​​​