Памяці навукоўца

Яўген Аляксандравіч Маслоўскі - доктар педагагічных навук, прафесар, у Палескім дзяржаўным універсітэце працаваў з 2008 па 2015 год. Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку: манаграфій, навучальных дапаможнікаў, метадычных дапаможнікаў, навуковых артыкулаў у рэферыруемых часопісах і зборніках, замежных выданнях і выданнях ВАК РБ, артыкулаў і дакладаў на міжнародных канферэнцыях. Падрыхтаваў 14 кандыдатаў і дактароў педагагічных навук. Запомніўся студэнтам і выкладчыкам як выдатны педагог.

Памяці навукоўца прысвечана віртуальная выстава прац "Яўген Аляксандравіч Маслоўскі: педагог і вучоны".

​​​​​​​