Створым свята сваімі рукамі

Набліжаецца Новы год. Гэта пара падарункаў, цудаў, добрага настрою, усмешак і шчасця. Кожны з нас задаецца пытаннем - што падарыць сваім блізкім. Бо хочацца прэзентаваць нешта незвычайнае, новае, цікавае, карыснае і запамінальнае! А калі прыгатаваць падарунак сваімі рукамі? Выдатная ідэя! Ўпрыгажэнні, зробленыя сваімі рукамі, заўсёды выглядаюць прыгожымі і, галоўнае, крэатыўнымі.

Напярэдадні новага года бібліятэка запрашае зазірнуць у чытальную залу (вучэбны корпус №3) на выставу навагодніх вырабаў. Працы прадставілі супрацоўнікі бібліятэкі Дарашэнка А.П., Бойка С.С., Рыбчынская А.А., Шпакоўская А.А., Саковіч Д.М., спецыяліст аддзела па сувязях з грамадскасцю Дубойская Т.М., лабарант кафедры міжкультурных камунікацый Марэцкая А.В., студэнты гр.18 СПС-1 Садоўская Ганна, Казун Лізавета, Егоркін Кірыл, Дубянецкая Наталля. Усе вырабы выкананы з натуральных матэрыялаў, і кожнае з іх па-свойму зараджае пазітыўнай энергіяй.

Віншуем Вас, дарагія чытачы, з надыходзячым Новым годам і ад душы жадаем моцнага здароўя, святочнага настрою, душэўнай гармоніі, радасці і як мага больш творчых адкрыццяў і перамог! Няхай у Новым 2021 года будуць новыя адкрыцці, новыя цікавыя кнігі і ўсе мары і пажаданні абавязкова спраўдзяцца!

Створым ўласнымі рукамі свята вакол, дазволім сабе пагрузіцца ў гэты чароўны час!

​​​​​​​