
Рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч прыняў удзел у размеркаванні на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця. Рэктар прывітаў прадстаўнікоў арганізацый-заказчыкаў кадраў і падзякаваў за супрацоўніцтва. Валерый Іванавіч адзначыў, што на працягу доўгага часу ўніверсітэт актыўна цікавіцца выпускнікамі: як яны ўладкаваліся, працуюць, як у іх арганізаваны побыт. Гэта рэжым двухбаковы. Заявак у нас больш, чым выпускнікоў. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт ганарыцца сваімі выпускнікамі і робіць усё магчымае для таго, каб іх старт у прафесійным жыцці быў максімальна паспяховым.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии