Адзіны дзень адчыненых дзвярэй у ПалесДУ

​​​​​​​26 красавіка 2025 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт адчыніў свае дзверы для будучых студэнтаў у рамках агульнарэспубліканскай акцыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Я выбіраю прафесію».

На пляцоўцы ўніверсітэта сабраліся прадстаўнікі 16 кампаній-партнёраў, зацікаўленых у выпускніках эканамічных, інжынерных, біятэхналагічных, спартыўных спецыяльнасцяў. Для старшакласнікаў была арганізавана насычаная праграма: адукацыйныя квэсты, практычныя майстар-класы і дзелавыя гульні. Абітурыентам была прадастаўлена вычарпальная інфармацыя аб правілах прыёму, існуючых ільготах і асаблівасцях паступлення ў бягучым годзе. Мерапрыемства наведала звыш 500 навучэнцаў школ, якія атрымалі ўнікальную магчымасць азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай ВНУ: навучальныя аўдыторыі, навуковыя лабараторыі, студэнцкія інтэрнаты і спартыўныя аб'екты.