
На факультэце эканомікі і фінансаў адбылося размеркаванне выпускнікоў 2025 года. У гэтым годзе на факультэце 147 маладых спецыялістаў атрымалі накіраванне на першае месца працы. Высокі ўзровень сфарміраваных прафесійных кампетэнцый дазволіў студэнтам выбіраць сабе першае месца для працаўладкавання ў розных сферах эканомікі. Геаграфія размеркавання дастаткова шырокая, але традыцыйна лідзіруе Брэсцкая вобласць (39%) і горад Мінск (36 працэнтаў). Асаблівасцю правядзення размеркавання ў апошнія гады на факультэце становіцца павелічэнне колькасці студэнтаў платнай формы навучання, якія выказалі жаданне набыць статут маладога спецыяліста і працаваць па размеркаванні. Гэта пацвярджае высокія магчымасці для кар'ернага росту, якія працадаўцы гарантуюць нашым выпускнікам.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии