Героі свята – людзі працы

​​​​​​​У Пінскім гарадскім парку культуры і адпачынку адбыўся святочны канцэрт творчых калектываў горада, прысвечаны Міжнароднаму дню працы пад назвай «Наш край сустракае ПЕРВАМАЙ». Словы падзякі прагучалі ад лідэраў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый горада, якія адзначылі дасягненні працоўных калектываў і значнасць сумесных намаганняў для паляпшэння жыцця ў Пінску. Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь" Былінская Людміла Сцяпанаўна ўручыла ганаровую грамату прарэктару па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Хмель Вользе Анатольеўне.

Старшыня гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аліна Аляксандраўна Валасевіч уручыла ганаровыя граматы супрацоўнікам універсітэта.

Падзякамі ад ВА ГА БРСМ былі ўзнагароджаны студэнты-актывісты нашага ўніверсітэта Копаць Ганна, Лазіцкая Тамара і Бабіч Лізавета.