"Партыйная школа" працягвае працу ў ПалесДУ

​​​​​​​26 мая ў Палескім дзяржаўным універсітэце стартаваў чарговы сезон Партыйнай школы, які праходзіць пад эгідай курсаў павышэння кваліфікацыі "Сімбіёз сацыяльнага кіравання і паліталогіі". З прывітальным словам да слухачоў курсаў звярнуўся прарэктар па вучэбнай рабоце Бучанкоў Ігар Эдуардавіч. На гэты раз удзельнікамі унікальнага фармату адукацыйнай пляцоўкі стануць 25 чалавек, сярод якіх педагагічныя і медыцынскія работнікі г. Пінска, актывісты Пінскага гарадскога аддзялення Брэсцкай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь".

Курс павышэння кваліфікацыі накіраваны на атрыманне слухачамі ведаў у пытаннях, важных у рабоце з насельніцтвам і прадстаўнікамі ўлады, а таксама для вырашэння штодзённых задач. Удзельнікі ініцыятывы змогуць вывучыць гісторыю беларускай дзяржаўнасці і акрэсліць асноўныя тэндэнцыі яе развіцця; прааналізаваць сучасную дзяржаўную палітыку і ацаніць дзейную сістэму кіравання; даследаваць сучасныя палітычныя тэхналогіі; разгледзець логіку пабудовы кіраўнічых адносін і метадалогіі іх развіцця; пазнаёміцца з інтэгратыўнымі тэндэнцыямі ў псіхалогіі кіравання.