
27 мая 2025 года ў Брэсце адбылося абласное адкрыццё трэцяга працоўнага семестра студэнцкіх атрадаў, якое сабрала каля 350 байцоў з усіх рэгіёнаў Брэсцкай вобласці. Ад Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў мерапрыемстве прынялі ўдзел сакратар ВА ГА БРСМ Ліхота Уладзіслаў Юр'евіч, студэнцкі атрад сэрвісу «Спадарожнік» імя Героя Савецкага Саюза Т.І. Калініна і студэнцкі педагагічны атрад "Сэрца Палесся" імя Героя Савецкага Саюза В.З. Каржа. Урачыстае мерапрыемства пачалося з правядзення патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага», прысвечанай подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама прайшло ўручэнне "працоўных пуцёвак", якія сімвалізавалі старт новага працоўнага семестра для студэнцкіх атрадаў Брэстчыны.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии