Студэнтка ПалесДУ Дар'я Агапава - пераможца конкурсу "Залатое пяро "Белай Русі"

​​​​​​​Студэнты біятэхналагічнага факультэта другі год запар актыўна прымаюць удзел у творчым конкурсе "Залатое пяро "Белай Русі" - 2025". У гэтым годзе конкурс прысвечаны найважнейшай даце — 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарам конкурсу выступіла РГА "Белая Русь" пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Беларускага саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі і рэспубліканскіх СМІ. Сёлета юнакі і дзяўчаты прадставілі эсэ ўласнага сачынення на тэму «Які бязмерны цяжар на жаночыя плечы лёг…», якія раскрываюць жаночыя подзвігі на фронце, у тыле і партызанскім руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па выніках конкурсу дыплома I ступені ўдастоена Агапава Дар'я, студэнтка групы 22БТ-1.