Прэзентацыя творчых калектываў ПалесДУ

10 верасня студэнты першага курса Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у прэзентацыі творчых калектываў, арганізаванай аддзелам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. Прэзентацыя стала выдатнай магчымасцю пазнаёміцца са старшынёй Студэнцкай рады, кіраўнікамі творчых калектываў, мастацкіх аб'яднанняў і выбраць сабе кірунак дзейнасці па захапленням і інтарэсам.

Ужо ў бліжэйшы час першакурснікі папоўняць рады народнай студыі аматараў лацінаамерыканскай культуры "Салімар" і ансамбля эстраднага танца "Альянс", студэнцкага танцавальнага калектыву "Sparklе dance", танцавальнага калектыву "IVORY", народнай студыі эстраднай песні "Гукі часу", тэатр.