
Студэнты групы 23ІТ-2 інжынернага факультэта паспяхова прайшлі інтэнсіўнае навучанне ў Цэнтры кампетэнцый Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Мерапрыемства адбылося 8-9 верасня ў рамках праграмы сеткавага ўзаемадзеяння паміж ВНУ.
У ходзе двухдзённай праграмы заняткі праходзілі на сучасным абсталяванні з выкарыстаннем спецыяльнага праграмнага забеспячэння. Дзеці пагрузіліся ў актуальныя напрамкі экалагічнага маніторынгу і робататэхнікі.
Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікала практычная частка, дзе яны набылі ўнікальныя навыкі кіравання аўтаномнымі робатамі ва ўмовах, якія імітуюць бязважкасць. Вынікам навучання стала не толькі тэарэтычнае знаёмства з найноўшымі метадамі, але і каштоўны практычны досвед. Студэнты самастойна праграмавалі аўтаномнага робата, працавалі ў сімулятары MUR IDE, інтэгравалі датчыкі для кантролю якасці вады, а таксама вучыліся кіраваць падводнымі апаратамі ўручную, праводзіць відэаздымку і збіраць даныя пад вадой.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии