Намеснік Пінскага міжраённага пракурора Плескацэвіч А.У. сустрэўся з першакурснікамі ПалесДУ

11 верасня 2025 года намеснік Пінскага міжраённага пракурора Плескацэвіч Аляксандр Уладзіміравіч сустрэўся з першакурснікамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, начальнік аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Яровіч Аксана Мікалаеўна, намеснікі дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, куратары.

Аляксандр Уладзіміравіч расказаў прысутным аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі горада Пінска і Пінскага раёна ў 2025 годзе, асвятліў праблемы злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, такіх як кібермахлярства, а таксама важныя аспекты, якія датычацца распаўсюджвання і ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Прадстаўнік закона заклікаў першакурснікаў да правапаслухмяных паводзін.