Рэспубліканская грамадска-палітычная акцыя "Беларусь Адзіная" да Дня народнага адзінства

​​​​​​​12 верасня ў Кобрынскім палацы культуры праходзіць рэспубліканская грамадска-палітычная акцыя "Беларусь Адзіная", прымеркаваная да Дня народнага адзінства, у якой бяруць удзел прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Праект закліканы аб'яднаць людзей і ідэі, папулярызаваць дасягненні суверэннай Беларусі і абмеркаваць актуальныя інфармацыйныя пытанні. Адкрывае мерапрыемства выстава "ТэхнаКод: Моладзь 2.5". Навучальныя ўстановы Брэсцкай вобласці паказваюць свае распрацоўкі ў сферы робататэхнікі, урбаністыкі, інавацый і сацыяльных праектаў. Свае інавацыйныя дасягненні ў галіне біятэхналогіі, інжынерыі, спартыўнай медыцыны прадставіў ПалесДУ.