
13 верасня 2025 года ў Парку ім. М. Горкага ў горадзе Мінску прайшоў "Фестываль прафесій". Навучальныя ўстановы з розных куткоў краіны прадстаўлялі сябе і знаёмілі юных удзельнікаў фестывалю з рознымі прафесіямі. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на дадзеным мерапрыемстве прадстаўляла Каласоўская Кацярына Міхайлаўна – старшыня Савета маладых навукоўцаў, асістэнт кафедры эканомікі і бізнесу.
У рамках Фестывалю ўдзельнікі ўдзельнічалі ў квізе "Эканамічная азбука", вырашалі крыжаванкі і шукалі словы па эканамічнай тэматыцы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии