Рэспубліканская дыктоўка "Дзень народнага адзінства"

​​​​​​​Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое аб'яднала студэнтаў і выкладчыкаў у атмасферы павагі да гісторыі і традыцый Беларусі. Студэнтаў і выкладчыкаў павіншавалі з надыходзячым святам, расказалі аб гісторыі ўзнікнення Дня народнага адзінства, падкрэсліўшы яго важнасць для аб'яднання народа і ўмацавання нацыянальнага духу, адзначылі асаблівую значнасць свята для захавання гістарычнай памяці і культурных традыцый Беларусі, а таксама заклікалі студэнтаў быць актыўнымі і неабыякавымі грамадзянамі, здольнымі ўносіць.

Пасля ўрачыстай часткі ўсе ўдзельнікі далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі "Дзень народнага адзінства", якая стала сімвалічным крокам да ўмацавання адзінства і гонару за сваю краіну.