
17 верасня 2025г. на факультэце дадатковай адукацыі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з Інстытутам Канфуцыя ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна стартавалі навучальныя курсы па адукацыйнай праграме «Кітайская мова (курсы падрыхтоўкі да іспыту HSK)».
Кіраўнікі курсаў - носьбіты кітайскай мовы ЦІ, МІНУЮЕ і ФУ, ЦЗЫЛІН акрамя выкладання мовы, пагрузяць слухачоў у атмасферу самога Кітая, з яго традыцыямі і багатай культурай. Слухачам прадаставіцца унікальная магчымасць пазнаёміцца з тонкасцямі кітайскага менталітэту.
Паспяховае праходжанне курсаў дасць магчымасць атрымаць глыбокія веды для штодзённых зносін і працы на кітайскай мове, а таксама падрыхтавацца да міжнароднага іспыту HSK.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии