
17 верасня адбылася прафілактычная сустрэча студэнтаў першага курса з участковым інспектарам ІСН Пінскага гарадскога аддзела ўнутраных спраў, старшым лейтэнантам міліцыі Хадакоўскай Ірынай Леанідаўнай.
У ходзе сустрэчы былі закрануты актуальныя прававыя тэмы, накіраваныя на фарміраванне адказных паводзін і прававой пісьменнасці непаўналетніх: Прафілактыка ўчынення злачынстваў і правапарушэнняў; Крымінальная і адміністрацыйная адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў; Прававыя наступствы спажывання алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва, электронных сістэм курэння; прафілактыка кіберзлачынстваў, павышэнне лічбавай пісьменнасці і абарона персанальных даных у інтэрнеце; Захаванне правілаў дарожнага руху на дарогах і бяспецы на чыгуначных пуцях і інш. Ірына Леанідаўна падрабязна растлумачыла нормы заканадаўства, прывяла прыклады з практыкі.
На заканчэнне сустрэчы студэнтам прадэманстравалі відэафільмы па прафілактыцы кіберзлачынстваў і прафілактыцы злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных рэчываў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии