Палескі дзяржаўны ўніверсітэт падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з ГА «Беларуская алімпійская акадэмія»

​​​​​​​18 верасня УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" і ГА "Беларуская алімпійская акадэмія" заключылі дагавор аб супрацоўніцтве.

Подпісы пад дакументам паставілі рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч і Старшыня акадэміі Апанчук Наталля Валер'еўна.

Мэта дагавора - развіццё дружбы і супрацоўніцтва паміж бакамі ў галіне алімпійскага руху і алімпійскай адукацыі. Дагавор прадугледжвае сумесную дзейнасць па папулярызацыі ідэй алімпізму, выхаванні моладзі з дапамогай спорту і ўмацаванні партнёрскіх сувязей у гэтай галіне.