30 cтудзеня 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (каб. 3221) дэманструецца выстава "Беларускі майстар слова", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод.

Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна добра  ведаюць і любяць чытачы. Яго кнігі "Крыніцы", "Трывожнае шчасце", "Сэрца на далоні", "Снежныя зімы", "Петраград - Брэст" і многія іншыя складаюць  летапіс мінулай эпохі, ярка і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі. Ён сам стаў не толькі народным пісьменнікам Беларусі, атрымаўшы ганаровае званне ў 1972 годзе, але і сапраўдным  класікам нацыянальнай літаратуры ХХ стагоддзя - яшчэ пры жыцці.

Запрашаем усіх жадаючых!

​​​​​​​