Рэспубліканская экалагічная акцыя "Мы клапоцімся"

​​​​​​​30 верасня студэнты факультэта эканомікі і фінансаў, біятэхналагічнага і інжынернага факультэтаў прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай экалагічнай акцыі "Мы клапоцімся", якая праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Да акцыі таксама далучыліся намеснікі дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта эканомікі і фінансаў і інжынернага факультэта Галяковіч Юлія Алегаўна і Ляўшук Аксана Мікалаеўна. Праца студэнтаў праходзіла пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры Бязручэнка Мікалая Мікалаевіча і старшага выкладчыка кафедры біяхіміі і біяінфарматыкі Калянчук Таццяны Уладзіміраўны.

Удзел у акцыі для студэнтаў і выкладчыкаў – не толькі магчымасць ўнесці практычны ўклад у захаванне навакольнага асяроддзя, але і умацаванне каманднага духу, развіццё пачуцця адказнасці і наладжванне міжфакультэцкіх сувязей.