Мерапрыемствы да Дня пажылых людзей

​​​​​​​1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, у Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў дабрачынны кірмаш. Мерапрыемства арганізавана для прыцягнення ўвагі да патрэб пажылых людзей, дапамогі і падтрымкі старэйшага пакалення. Студэнты і выкладчыкі з энтузіязмам прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі.

Байцы атрада МААП "Бастыён" Самонаў Ягор і Аляксей Грынявецкі прынялі актыўны ўдзел у гарадской акцыі "Прыйдзем на дапамогу". Мэта акцыі - дапамагчы грамадзянам, інвалідам I і II групы па падрыхтоўцы жылля да зімовага перыяду, а таксама ва ўборцы дваровых тэрыторый ад смецця і апрацоўцы прысядзібных участкаў. Аказанне дапамогі людзям пажылога ўзросту, гэта не проста знак павагі, а масток паміж пакаленнямі, напамін аб каштоўнасці жывых зносін і ўзаемнай падтрымкі.