Web of Science і ЭБС «Універсітэцкая бібліятэка»

На 2021 год Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту арганізаваны доступ да баз дадзеных Web of Science і ЭБС «Университетская библиотека онлайн».
Доступ да абодвух баз дадзеных магчымы як з камп'ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і аддалена. Каб скарыстацца аддалена неабходна адзін раз зарэгістравацца ў гэтых базах дадзеных з камп'ютараў, якія знаходзяцца ў лакальнай сетцы ўніверсітэта, а затым праглядаць інфармацыю з любога іншага камп'ютара або мабільнай прылады.

ЭБС «Университетская библиотека онлайн» - гэта электронная бібліятэка, якая забяспечвае доступ да найбольш запатрабаваных матэрыялаў вучэбнай і навуковай літаратуры па ўсіх галінах ведаў ад вядучых расійскіх выдавецтваў.

База дадзеных Web of Science з'яўляецца шырокай рэфератыўнай базай дадзеных публікацый у навуковых часопісах і патэнтаў. Web of Science ахоплівае матэрыялы па прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадскіх, гуманітарных навуках і мастацтву. База дадзеных валодае ўбудаванымі магчымасцямі пошуку, аналізу і кіравання бібліяграфічнай інфармацыяй.