Сустрэча студэнтаў з прадстаўніком ААТ "Белаграпрамбанк"

​​​​​​​7 кастрычніка 2025 года адбылася сустрэча студэнтаў 4-га курса з галоўным спецыялістам Упраўлення па падборы персаналу і развіцці кар'еры Цэнтра па рабоце з персаналам ААТ "Белаграпрамбанк" Святланай Васільеўнай Машчук. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся важныя пытанні, якія датычацца праходжання пераддыпломнай практыкі і атрымання першага рабочага месца ў адным з вядучых банкаў Беларусі. Будучыя маладыя спецыялісты даведаліся аб перспектывах развіцця Белаграпрамбанка і пазнаёміліся з патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да супрацоўнікаў банкаўскай сферы. Дадзеная сустрэча стала выдатнай платформай для студэнтаў, ахвотнікаў пачаць сваю кар'еру ў фінансавым сектары, і ўмацавала сувязь паміж універсітэтам і працадаўцамі.