
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты! З 20 кастрычніка па 20 лістапада 2025 г. бібліятэцы ПалесДУ прадстаўлены тэставы доступ да ЭБС “БібліяРосіка”
ЭБС «БібліяРосіка» - гэта сучасная электронна-бібліятэчная сістэма, прызначаная для даследчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў. У каталогу прадстаўлены выданні па гуманітарных, тэхнічных і прыродазнаўчых навуках. ЭБС уключае таксама калекцыю англамоўнай літаратуры па гуманітарных і сацыяльных навуках.
Кнігі можна чытаць з камп'ютараў у бібліятэцы без аўтарызацыі. Можна выкарыстоўваць выдалены доступ, для гэтага трэба звярнуцца да бібліятэкара ў залу электронных рэсурсаў для рэгістрацыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии