Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 80 год

    Чытальная зала бібліятэкі (навучальны корпус № 3, вул. Пушкіна, 4, аўд. 3332) запрашае на кніжную выставу “ААН: аб'ядноўваючы чалавецтва ў імя будучыні”, прысвечаную юбілею Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН).

    Арганізацыя Аб'яднаных Нацый – гэта ўнікальная арганізацыя незалежных краін, якія аб'ядналіся ў імя ўсеагульнага міру і сацыяльнага прагрэсу. Афіцыйнай датай нараджэння Арганізацыі з`яўляецца 24 кастрычніка 1945 года. Цяпер членамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з'яўляюцца 193 дзяржавы свету. Беларусь стаяла ля вытокаў стварэння ААН. Наша краіна была ў ліку 51 дзяржавы - заснавальніка Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў знешнепалітычнай дзейнасці нашай краіны.

    На выстаўцы прадстаўлены выданні, якія раскрываюць гісторыю стварэння і шматгранную дзейнасць Арганізацыі, накіраваную на падтрыманне міру і бяспекі, захаванне правоў чалавека, ліквідацыю галечы, змяненне клімату, аказанне гуманітарнай дапамогі.