Сустрэча замежных студэнтаў з прадстаўніком упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама

​​​​​​​21 кастрычніка 2025 года адбылася чарговая сустрэча замежных студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з прадстаўніком упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама. На сустрэчы прысутнічалі намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Васільевіч Ровенскі, прарэктар ПалесДУ Міхаіл Міхайлавіч Заранка, начальнік аддзела міжнародных сувязей Наталля Уладзіміраўна Аксёнчык, замежныя студэнты універсітэта з Узбекістана, Расіі, Таджыкістана, В'етнама.

У ходзе сустрэчы былі закрануты ключавыя аспекты прававога статуса замежных грамадзян у Беларусі. Вадзім Васільевіч азнаёміў студэнтаў з асновамі міграцыйнай палітыкі, правіламі паводзін у грамадскіх месцах і магчымасцямі працаўладкавання ў Беларусі падчас вучобы, на канікулах і пасля заканчэння ўніверсітэта.