Палескі дзяржаўны ўніверсітэт далучыўся да рэспубліканскага суботніка

​​​​​​​25 кастрычніка 2025 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт далучыўся да рэспубліканскага суботніка. У добраўпарадкаванні тэрыторыі ўніверсітэта і ўборцы працоўных месцаў прынялі ўдзел кіраўніцтва ВНУ, прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікі і студэнты.

Агульны клопат аб чысціні роднай зямлі асабліва важны і актуальны ў Год добраўпарадкавання, а традыцыйны рэспубліканскі суботнік у Палескім дзяржаўным універсітэце стаў яркім прыкладам згуртаванай работы і імкнення да стварэння камфортнага і эстэтычнага асяроддзя для работы, вучобы і адпачынку.