27 кастрычніка ў Палескім дзяржаўным універсітэце стартаваў Асветніцкі праект "Партыйная школа". Сімбіёз сацыяльнага ўпраўлення і паліталогіі для членаў Пінскага гарадскога і Пінскага раённага аддзяленняў Беларускай партыі "Белая Русь". Прывітаў слухачоў курсаў дырэктар філіяла ўстановы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт" Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж, намеснік старшыні Пінскага гарадскога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" Дубнавіцкі Сяргей Канстанцінавіч з пажаданнем плённай, натхняльнай і прадуктыўнай працы.
Курс па павышэнні кваліфікацыі прысвечаны актуальным падыходам і практычным аспектам парталогіі і ідэалогіі беларускай дзяржавы. Праект "Партыйная школа" з'яўляецца не толькі формай навучання і зносін актывістаў, але і дыскусійнай пляцоўкай на тэму палітычнага будаўніцтва ў сучасных умовах.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








