Дзень адчыненых дзвярэй у ПалесДУ

​​​​​​​1 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. З прывітальным і наказальным словам да будучых студэнтаў звярнулася прарэктар па навуковай рабоце Прыгодзіч Ірына Аляксандраўна, пажадаўшы абітурыентам упэўненасці ў выбары прафесіі і натхнення на шляху да ведаў. Адказны сакратар прыёмнай камісіі, дэкан факультэта дадатковай адукацыі Глінская Наталля Анатольеўна расказала пра асаблівасці прыёмнай камісіі ў 2026 годзе, запрасіла прыняць удзел ва Універсітэцкай алімпіядзе па вучэбных прадметах "Біялогія", "Матэматыка", "Фізічная культура і спорт", пераможцы якой маюць права на нагадала аб рэгістрацыі на 1 этап рэпетыцыйнага тэсціравання.