Сустрэча з аўтарскім калектывам кнігі "Наш Прэзідэнт"

3 лістапада 2025 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася прэзентацыя дакументальна-біяграфічнага нарысу "Наш Прэзідэнт". Мадэратарам сустрэчы выступіў рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.

Сярод удзельнікаў намеснік старшыні Пінскага гарвыканкама Новак Мікалай Віктаравіч, намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Палхоўскі Дзмітрый Георгіевіч, дэлегацыя Пінскага рэгіёна, студэнцкая і працуючая моладзь г. Пінска, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Піншчыны, ганаровыя госці, якім пашчасціла асабіста.

Аўтары кнігі "Наш Прэзідэнт" падзяліліся эксклюзіўнымі падрабязнасцямі аб стварэнні кнігі, а таксама адзначылі, што выданне напісана людзьмі, якія доўгі час працавалі з Кіраўніком дзяржавы і працягваюць працаваць з ім, што надае асаблівую каштоўнасць іх погляду, прадстаўленаму ў кнізе.

Валерый Іванавіч Дунай выказаў падзяку аўтарам за такі значны праект і адзначыў, што кніга стане важным адукацыйным і выхаваўчым рэсурсам для студэнтаў і выкладчыкаў.

Напрыканцы сустрэчы госці змаглі атрымаць аўтографы аўтараў і асабіста паразмаўляць з імі.