Студэнтам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прызначана стыпендыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

​​​​​​​Пасведчанні аб назначэнні персанальных стыпендый Беларускага прафсаюза работнікаў і іншых устаноў уручылі рэктар ПалесДУ Валерый Іванавіч Дунай і старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аліна Аляксандраўна Валасевіч.

Стыпендыяты Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі маюць выдатную паспяховасць, праяўляюць сябе ў навуцы, спорце і, безумоўна, з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця ў радах першаснай прафсаюзнай арганізацыі.