20 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Адзіны дзень інфармавання "КІБЕРБЯСПЕКА І ПРАФІЛАКТЫКА КІБЕРЗЛАЧЫННАСЦІ" з удзелам рэктара Дуная Валерыя Іванавіча і памочніка пракурора Пінскай міжраённай пракуратуры Краўчука Данііла Юр'евіча.
Кібератакі сталі адной з галоўных стратэгічных пагроз нацыянальнай, эканамічнай і грамадскай бяспецы любой краіны. Данііл Юр'евіч расказаў аб ключавых напрамках кіберпагроз, прывёў канкрэтныя прыклады атак, нацэленых на адукацыйныя ўстановы і асабістыя даныя грамадзян.
Абмяркоўваліся пытанні прававой адказнасці за здзяйсненне кіберзлачынстваў і наступствы нядбайнага стаўлення да абароны персанальных дадзеных. Падкрэслівалася важнасць павышэння лічбавай пісьменнасці насельніцтва і фарміравання культуры бяспечных паводзін у лічбавым асяроддзі. Адзіны дзень інфармавання прайшоў у структурных падраздзяленнях і студэнцкіх калектывах ПалесДУ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








