95 гадоў з дня нараджэння В. Караткевіча

26 лістапада 2025 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка У. Караткевіча. Да гэтай даты на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд.3221) падрыхтавана кніжная выстаўка “Сын Зямлі пад белымі крыламі”.

Уладзімір Караткевіч - адна з найярчэйшых фігур беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст. Асабістая заслуга У. Караткевіча перад беларускай літаратурай у развіцці гістарычнай тэматыкі. Пісьменнік узняў шырокія пласты айчыннай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў характэрных персанажаў, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў, звязаў іх асабісты лёс з лёсам народа.

На выстаўцы прадстаўлены самыя вядомыя творы аўтара: аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”, раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гродне”, “Чорны замак Альшанскі”, нарыс “Зямля пад белымі крыламі” і інш.

Запрашаем усіх аматараў беларускага слова наведаць нашу выставу!