Шлях да прававой дзяржавы пачынаецца з павышэння прававой культуры ўсяго грамадства ў цэлым і кожнага яго грамадзяніна паасобку. У сучасных умовах надзвычай актуальнымі сталі праблемы прававой дасведчанасці і юрыдычнай пісьменнасці. Чытаць кнігі па юрыспрудэнцыі трэба не толькі юрыстам і людзям, якія працуюць у гэтай галіне, але і кожнаму з нас. Бо прававая непісьменнасць не вызваляе ад адказнасці. І чым раней чалавек пачынае знаёміцца з прававымі нормамі нашай дзяржавы, тым лягчэй яму будзе адстойваць сваю грамадзянскую годнасць, ведаць і абараняць свае правы, фармуючы актыўную жыццёвую пазіцыю.
Як навучыцца карыстацца сваімі правамі і абавязкамі? Дзе даведацца якімі правамі мы валодаем? Чаму ў нас ёсць не толькі правы, але і абавязкі? Якія прававыя акты ахоўваюць і абараняюць нас? Знайсці адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні дапаможа кніжная выстаўка “Дзяржава і права”, якая экспануецца ў бібліятэцы навучальнага корпуса №1. На ёй прадстаўлены падручнікі па тэорыі айчыннай дзяржавы і правы, літаратура па канстытуцыйным, грамадзянскім, сямейным, працоўным, фінансавым, гаспадарчым праве.
Запрашаем усіх жадаючых!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








