Кожнага з нас акружае неверагодна вялікая колькасць мікраарганізмаў. Іх можна сустрэць у кожнай кроплі вады, якую мы п'ем, у кожным глытку ўдыхальнага паветра. Больш за тое, чалавечы арганізм не мог бы нармальна функцыянаваць, калі б у ім не жылі карысныя мікраарганізмы-сімбіёнты. Вывучэннем усіх мікраскапічных арганізмаў займаецца навука, якая атрымала назву мікрабіялогія. На абанеменце вучэбнай літаратуры (вул. Пушкіна, 4, навучальны корпус № 3, аўд. 3214) аформлена тэматычная выстаўка “Мікрабіялогія, вірусалогія і імуналогія”. На выстаўцы прадстаўлена літаратура аб сучасных навуковых даследаваннях і далейшых перспектывах мікрабіялогіі, механізме спадчыннасці, вірусах і спосабах іх распаўсюджвання, выкарыстанні мікраарганізмаў на карысць чалавека.
Запрашаем усіх жадаючых!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








