У ПалесДУ прайшоў унутраны адборачны этап рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта "100 ідэй для Беларусі". Конкурс дазваляе студэнтам рэалізоўваць свае таленты і ідэі, павышае матывацыю моладзі, а таксама садзейнічае фарміраванню настойлівасці і мэтанакіраванасці ў вырашэнні нестандартных задач.
Прадстаўнікі экспертнай камісіі далі студэнтам парады і рэкамендацыі па рабоце з праектамі і пошуку рашэнняў па іх рэалізацыі. Па выніках праекта адзначана, што ідэі, прапанаваныя студэнтамі, з'яўляюцца арыгінальнымі, практыка-арыентаванымі, накіраванымі на вырашэнне актуальных задач.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








