15 снежня 2025 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся Палескі баль з удзелам лейтэнантаў і маладых афіцэраў Пінскага пагранічнага атрада, а таксама курсантаў Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч, адзначыўшы важнасць захавання і пераемнасці традыцый. За гады свайго існавання Палескі баль стаў неад'емнай часткай універсітэцкага жыцця – яскравай і доўгачаканай падзеяй, якая аб'ядноўвае моладзь.
Апроч танцаў, госці прымалі ўдзел у вясёлых конкурсах і гульнях, якія зрабілі атмасферу яшчэ больш сяброўскай і нязмушанай.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








