22 снежня 2025 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання выкладчыкаў і супрацоўнікаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта па выніках 2025 года. Са словамі падзякі да калектыву звярнуўся рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч. Кіраўнік падкрэсліў, што поспехі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта – гэта вынік зладжанай работы ўсяго калектыву, адданасці сваёй справе і імкнення да пастаяннага развіцця і ўдасканалення.
Выкладчыкам і супрацоўнікам, якія дабіліся значных поспехаў у прафесійнай дзейнасці, уручылі граматы і падзякі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








