У Рэспубліцы Беларусь на рэгулярнай аснове вялікая ўвага надаецца падтрыманню ініцыятыў маладога пакалення, а таксама стварэнню ўмоў для развіцця асобаснага і прафесійнага патэнцыялу таленавітай. Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2025 № 207 рп. "Аб заахвочванні" зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Па выніках разгляду стыпендыя спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначана чатыром студэнтам ПалесДУ:
Бухцік Артур Аляксандравіч, студэнт 4 курса, факультэт эканомікі і фінансаў, спецыяльнасць "Фінансы і крэдыт".
Чэрнік Ксенія Арсеньеўна, студэнтка 4 курса, інжынерны факультэт, спецыяльнасць "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі (з указаннем моў)".
Пракапук Дзмітрый Сяргеевіч, студэнт 3 курса, факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця, спецыяльнасць "Фізічная культура".
Як пераможца рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі" быў адзначаны:
Заяц Данііл Аляксандравіч, студэнт 4 курса, біятэхналагічны факультэт, спецыяльнасць "Біятэхналогія".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








