27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, каля памятнага знака ахвярам Пінскага гета адбыўся мітынг-рэквіем, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гэтая журботная дата – напамін аб страшнай трагедыі, якая забрала мільёны жыццяў, аб бесчалавечнасці і нецярпімасці, якія не павінны паўтарыцца. У рамках мерапрыемства студэнты ўшанавалі памяць вязняў Пінскага гета каля памятнага знака па вуліцы Пушкіна. Памяць аб трагедыі Халакосту – гэта не проста старонкі ў падручніку гісторыі. Гэта жывы боль нашага горада.
Удзел студэнтаў у такіх мерапрыемствах садзейнічаюць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі, вучаць талерантнасці і разуменню каштоўнасці чалавечага жыцця.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








