#ДзеньРоднагаСвайго

​​​​​​​Бібліятэка унiверсiтэта падтрымала праект "Кожная пятніца – роднае, сваё", аб’яўлены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Гэты праект – выдатны спосаб нагадаць кожнаму аб нашых каранях, аб прыгажосці беларускага краю, аб меладычнасці роднай мовы, аб таленце беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, майстроў і вытворцаў! Гэта больш, чым проста ідэя, – гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру.