Палескі дзяржаўны ўніверсітэт занесены на Дошку гонару горада Пінска

​​​​​​​18 лютага ў гарадскім Доме культуры адбылося пашыранае пасяджэнне актыву гаспадарчых кадраў горада "Аб выніках работы гаспадарчага комплексу горада ў 2025 годзе і задачах на 2026 год".

У рамках паседжання старшыня Пінскай гарадской Рады дэпутатаў Куніцкі Сяргей Віктаравіч уручыў рэктару УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» Дунаю Валерыю Іванавічу Пасведчанне аб занясенні ўніверсітэта на Дошку гонару горада Пінска па выніках працы за 2025 год сярод устаноў сярэдняй адмысловай і вышэйшай адукацыі.