Папярэджаны – значыць узброены: студэнты інжынернага факультэта сустрэліся з супрацоўнікам Пінскага ГАУС

​​​​​​​18 лютага 2026 года прайшла сустрэча студэнтаў 2 курса інжынернага факультэта з прадстаўніком праваахоўных органаў. Перад студэнтамі выступіў старшы оперупаўнаважаны аддзяленні па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Пінскага ГАУС Перышч Антон Уладзіміравіч.

Антон Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу моладзі на бяспечных паводзінах у сетцы Інтэрнэт, які, будучы магутным інструментам для зносін, навучання і развіцця, адначасова стаў пляцоўкай для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, уключаючы экстрэмізм. Праваахоўнік расказаў аб злачынствах, звязаных з ужываннем і распаўсюджваннем наркатычных рэчываў. Асноўны пасыл - распаўсюджванне наркотыкаў і псіхатропаў ніколі не бывае "бяскрыўдным прызаробкам".