18 лютага ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла прафілактычная сустрэча начальніка ІСН Юрыя Мікалаевіча Дораха з непаўналетнімі студэнтамі ВНУ. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне прававой граматнасці моладзі і фарміраванне адказных адносін да ўласных паводзін.
У ходзе сустрэчы Юрый Мікалаевіч расказаў аб найбольш распаўсюджаных правапарушэннях, якія ўчыняюцца непаўналетнімі ў горадзе Пінску.
Асаблівая ўвага была нададзена такім парушэнням, як: супрацьпраўныя дзеянні ў сферы высокіх тэхналогій; падпіска на забароненыя і экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы, перасыланне і распаўсюджванне забароненага кантэнту; ужыванне і распаўсюджванне наркатычных рэчываў; крадзяжы і дробнае хуліганства; ужыванне спіртных напояў. Юрый Мікалаевіч акцэнтаваў увагу на негатыўных наступствах кожнага з гэтых дзеянняў для будучыні маладых людзей.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









