20 лютага 2026 года студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы і Году беларускай жанчыны. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культыры і навуцы Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч. Пры напісанні дыктанта "Беларускія жанчыны" удзельнікі змаглі адчуць энергію і самабытнасць беларускай мовы, пачуць мілагучнасць і меладычнасць беларускага слова, прадэманстраваць сваю любоў і павагу да гісторыі, культуры і духоўнай спадчыны нашай краіны. Такія мерапрыемствы ўмацоўваюць сувязь з нацыянальнымі традыцыямі і з'яўляюцца важным укладам ва ўмацаванне культурнага патэнцыялу краіны.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









