У сучасным жыцці тэма наркаманіі вельмі актуальная, бо ўсё больш і больш людзей уцягваецца ў гэтую бяду, і як гэта ні трагічна, у шэрагах наркаманаў вельмі шмат моладзі. За секундныя псеўдазадавальненні - РАСПЛАТА ЖЫЦЦЁ! Ужыванне наркатычных і таксічных прэпаратаў вядзе да маральнай дэградацыі асобы, фізічна разбурае арганізм і прыводзіць у выніку да смерці. Менавіта таму і быў заснаваны Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, які нагадвае ўсяму чалавецтву пра гэтую страшную хваробу. Да гэтай даты ў чытальнай зале (навучальны корпус № 3, вул. Пушкіна, 4, аўд. 3332) аформлена кніжная выстаўка-папярэджанне “Наркотыкі – шлях у нікуды”. Прадстаўленыя на выстаўцы кнігі, часопісныя артыкулы дапамогуць знайсці адказы на многія пытанні: хто і як зацягвае моладзь у наркатычны вір, як супрацьстаяць тым, хто прапануе паспрабаваць псіхаактыўныя рэчывы, ці ёсць будучыня ў наркамана.
Кожны абавязаны ведаць аб праблеме наркаманіі і яе наступствах, каб выратаваць сябе і сваё жыццё.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









