Дзень адчыненых дзвярэй у ПалесДУ

Прадстаўнікі факультэтаў ПалесДУ правялі Дзень адчыненых дзвярэй, у рамках якога расказалі абітурыентам і іх бацькам аб спецыяльнасцях, асаблівасцях паступлення і магчымасцях мэтавага навучання.

Студэнты падзяліліся ўражаннямі аб сваім яркім і насычаным студэнцкім жыцці, расказалі пра пазавучэбную дзейнасць — працу творчых калектываў і спартыўных секцый. У рамках мерапрыемства для гасцей былі арганізаваны тэматычныя віктарыны. Удзельнікі таксама наведалі брэндаваныя аўдыторыі, прынялі ўдзел у майстар-класе па кітайскай каліграфіі і азнаёміліся з працай галіновых лабараторый.

Будучыя абітурыенты і іх бацькі змаглі паглядзець студэнцкія інтэрнаты і атрымаць кансультацыі па пытаннях засялення і ўмоў пражывання.