Валанцёрскі атрад "Міласэрнасць" прымае актыўны ўдзел у двухтыднёвай дабрачыннай акцыі "Цяпло душы і ўтульнасць у доме", накіраванай на аказанне дапамогі катэгорыям грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу. 2 красавіка 2026 года валанцёры аказалі пасільную дапамогу Ганчар Марыі Васільеўне па падрыхтоўцы жылля да светлага свята Вялікадня. Студэнты ўскапалі градкі, абрэзалі хмызнякі, прыбралі апалае лісце.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









